GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.

Міжнародны экалагічны досвед

і яго выкарыстанне на Беларусі

Міжнародная канферэнцыя, 18-19 лістапада 2003 г., Віцебск, БЕЛАРУСЬ

IN ENGLISH


Ад гасцініцы да Інстытута сучасных ведаў

Як дабрацца да Інстытута сучасных ведаў

На карце паказаны шлях ад гасцініцы "Дзвіна" да Віцебскага філіяла Інстытута сучасных ведаў : на поўдзень вуліцамі Кірава, Будзённага, Герцэна, Акадэміка Паўлава, Максіма Горкага.

Плануецца, што для ўдзельнікаў канферэнцыі будуць арганізаваныя мікрааўтобусы. Калі ж гэтага не атрымаецца або хтосьці пажадае даследаваць горад самастойна, - даехаць да ВФ ІСВ можна трамваем №6 ад чыгуначнага або аўтавакзала (да прыпынку "Маслазавод"). Шлях пехатой займае не больш як 30 хвілін.

Пленарныя пасяджэнні будуць адбывацца ў актавай зале маслазавода насупраць ВФ ІСВ. Чырвоны шар на ўсход ад Інстытута - рэстаран "Надзея" , дзе плануецца гутарка ўдзельнікаў за круглым сталом і вечар знаёмстваў.

Дзеля большага псіхалагічнага паглыблення прапануем сензітыўную карту ваколіц ВФ ІСВ з фотаздымкамі, зробленымі ў кастрычніку-лістападзе бягучага года.

Паўторым наш віртуальны шлях:

Галоўная