|
|
GSpay - iatp merchant account provider. |
|
Міжнародны экалагічны досвед і яго выкарыстанне на Беларусі |
|
|
Міжнародная канферэнцыя, 18-19 лістапада 2003 г., Віцебск, БЕЛАРУСЬ |
|
|
|
|
|
Як дабрацца да гасцініцы "Дзвіна" Большасць іншагародніх і іншаземных удзельнікаў прыбудзе на чыгуначны або аўтавакзал (пазначаны чырвонымі шарыкамі ў паўночна-заходняй частцы фрагмента карты). Ад вакзалаў да гасцініцы "Дзвіна" (літара "Н" у жоўтым квадраце) - па вуліцы Ільінскага на беразе Заходняй Дзвіны не трэба ніякага транспарту - каля 8 хвілін спакойнай хады. Мы пастараемся сустрэць нашых удзельнікаў. Аднак калі гэта не атрымаецца, у гасцініцы зарэзерваваны нумары, ёсць усе дадзеныя аб удзельніках - і яны могуць засяляцца самастойна. Бадай, гэта найбольш эканомная гасцініца горада. Мусім папярэдзіць нашых замежных калег, што ў гасцініцы запатрабуюць аплату менавіта беларускімі грашыма.Таму сваечасова набудзьце беларускія рублі або ў вашых краінах, або адразу ж па прыбыцці на чыгуначным вакзале, або (у дзённы час) на другім баку вуліцы Кірава (пункт абмену пазначаны чырвоным шарыкам). Засяліўшыся ў гасцініцу, можаце пераходзіць да наступнай карты і адпраўляцца непасрэдна на канферэнцыю. |
|
|
|