GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.

Міжнародны экалагічны досвед

і яго выкарыстанне на Беларусі

Міжнародная канферэнцыя, 18-19 лістапада 2003 г., Віцебск, БЕЛАРУСЬ

IN ENGLISH


Карта Беларусі

Як дабрацца да Віцебска

Віцебск знаходзіцца на Поўначы Беларусі, гэта адзін з яе абласных цэнтраў (371 тыс. жыхароў на 01.01.1999), буйны чыгуначны і аўтадарожны вузел.

Удзельнікам з Мінска рэкамендуецца прыбыць у горад вечарам 17 лістапада цягнікамі "Мінск-Санкт-Пецярбург" (21:12) або больш таннымi "Брэст-Санкт-Пецярбург" (23:04) цi "Мiнск-Санкт-Пецярбург" (22:11). Начны цягнік "Баранавічы-Полацк" (05:56) стамляе і патрабуе дадатковых выдаткаў на пасцельную бялізну.

Удзельнікам з Брэста таксама рэкамендуецца прыбыць у горад вечарам 17 лістапада цягніком "Брэст-Санкт-Пецярбург".

Удзельнікам з Гомеля і Украіны рэкамендуецца цягнік "Кіеў-Санкт-Пецярбург" (23:44).

Удзельнікам з Латвіі рэкамендуецца прыбыць у горад раніцай 17 лістапада адзіным на сённяшні дзень аўтобусам "Рыга-Віцебск".

Мы будзем з энтузiязмам вiтаць нашых калег з Лiтвы, якiя прыбудуць у Вiцебск 18 лiстапада цягнiком "Калiнiград-Масква" (03:22).

На ніжняй карце прадстаўлены ўвесь Віцебск. Удзельнікі з Латвіі, у тым ліку на сваім транспарце, пры ўездзе сустрэнуць вёскі Кіраўскую і Грышаны.

Тры чырвоныя кропкі - вакзал (аўта- і чыгуначны), гасцініца "Дзвіна" і (у паўднёвай частцы горада) Інстытут сучасных ведаў. Дзеля больш упэўненай арыентацыі пераходзьце да наступнай карты.

 

Галоўная