GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.

Міжнародны экалагічны досвед

і яго выкарыстанне на Беларусі

Міжнародная канферэнцыя, 18-19 лістапада 2003 г., Віцебск, БЕЛАРУСЬ

IN ENGLISH    ПО-РУССКИ


Галоўная

Арганізатары

Ідэя

Удзельнікі

Даклады

Навуковы зборнік

Як даехаць

Кантакт

Як дабрацца да месца правядзення канферэнцыі

Краявід-сімвал канферэнцыі

На жаль, такога вострава не існуе ў сапраўднасці. Яго левы бераг - Ціхі акіян, як ён выглядае з мыса Перпетуа ў штаце Арэгон, ЗША. Правы бераг - возера Стрэшна ў Сенненскім раёне на Віцебшчыне. Прырода і экалагічныя праблемы адзіныя на ўсім прасцягу ад арэгонскага акіяна да беларускіх азёр і далей - да таго ж Ціхага ж акіяна з другога берага. Адзіныя таксама і мы - беларусы і амерыканцы, Еўропа і Амерыка, Усход і Захад - жыхары Астроўна, Астрахані, Астравы і Осціна - грамадзяне планеты Зямля. Мы разам жывем на гэтым віртуальным востраве, і нам трэба разам сцерагчыся, каб востраў раптоўна не накрыла цунамі экалагічнай катастрофы. 

У гэтым і ёсць ідэя канферэнцыі - сустрэцца, параіцца, абмяняцца думкамі аб экалагічных праблемах - не адзін аднаго, а нашых агульных, бо чужых экалагічных праблем не бывае. Наблізіцца да стварэння супольнасці свядомых грамадзян дзівоснага вострава і зялёнай планеты. Заклікаем да ўдзелу ўсіх, хто падзяляе нашу трывогу і надзею. 

Арганізацыйны камітэт

Рабочыя мовы: беларуская, руская, англійская і украінская

Веб-дызайнер - Уладзімір Слабін . Фонавы малюнак для гэтай старонкі - край лесу ля вёскі Прыдзвінне і ракі Заходняя Дзвіна ў Віцебскім раёне.Тут студэнты біялагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта амаль дваццаць год праходзілі летнюю палявую практыку. У афармленні сайта выкарыстаны і іншыя фатаграфіі прысвечанага гэтай традыцыі сайта "Верасы" .

ACTR/ACCELSBureau of Educational and Cultural AffairsSupport for this conference is provided by the Alumni Local Initiative Grants Program (LIGP ), a program of the Bureau of Educational & Cultural Affairs (ECA ), US Department of State, funded under the Fulbright-Hays Act of 1961 as amended, and administered by the American Council for International Education (ACTR/ACCELS ).

This web page is hosted free of charge through the Internet Access and Training Program (IATP ), a program of the Bureau of Educational & Cultural Affairs (ECA ), US Department of State, funded under the Freedom Support Act (FSA) and administered by the International Research & Exchanges Board (IREX).